layout
Беларуская мова (Live ў Маладзечна) - Дрозды
Трек

Дрозды - Беларуская мова (Live ў Маладзечна)

Текст песни 
Текст песни: Як ручаёк лясны
У ранiшняй цішы
Звiнiць i ўдаль плыве
Як пошум спелай нiвы
Як зорны перазвон
Мелодыя душы
Маёй Айчыны спеў
Высокi i праўдзiвы

Ты бабуліна казка
Ты матуліна ласка
Ты гаючая краска
Ты ад болю замова
Хлеб на чыстым абрусе
Храм, дзе Богу малюся
Ты душа Беларусі
Беларуская мова

Успомнiм, хто мы ёсць
Што мы — гаспадары
У еднасцi людской
А не ў зацятай змове
Давайце гаварыць
Давайце гаварыць
На роднай, на сваёй
На беларускай мове

Ты бабуліна казка
Ты матуліна ласка
Ты гаючая краска
Ты ад болю замова
Хлеб на чыстым абрусе
Храм, дзе Богу малюся
Ты душа Беларусі
Беларуская мова

Любоўю Беларусь
Мы здолеем сагрэць
Радзімая зямля
Майго жыцця аснова
Не дай памерці нам
Не дай нам анямець
Мы будзем жыць датуль
Пакуль жывая мова

Ты бабуліна казка
Ты матуліна ласка
Ты гаючая краска
Ты ад болю замова
Хлеб на чыстым абрусе
Храм, дзе Богу малюся
Ты душа Беларусі
Беларуская мова
Слушать
Скачать mp3
0

Комментарии

Комментариев пока нет
Player
×
Song coverSong cover

Song coverSong cover

Текущий плейлист
Song cover