layout
Сланечнік (Live ў Маладзечна) - Дрозды
Трек

Дрозды - Сланечнік (Live ў Маладзечна)

Текст песни 
Текст песни: Сонца неба сагравае
Цеплынёй
І сланечнік расцвітае
Над зямлёй
Промні сонца на пялёстках
Жоўты цуд
Мне так вольна і шчасліва
Толькі тут

Толькі тут зямля спявае
Больш нідзе
Што ні сцежка баравая
То вядзе
Да бацькоўскага парога
Да крыніц
Да святых і старадаўніх
Камяніц

А для шчасця мне патрэбны
Родны край і родны дом
Бог у сэрцы, сонца ў небе
І сланечнік пад акном

Хай змывае пыл дарожны
Цёплы дождж
Вабіць далеч нас чужая
Ды усё ж
Я трымаюся за гэты мілы кут
Мне так вольна і шчасліва
Толькі тут

Залацісты мой сланечнік
Над зямлёй
Дорыць лету
Дорыць сэрцу супакой
Покуль з раніцы да ночы
Ён цвіце, -- вецер вее
Сонца грэе, чмель гудзе

А для шчасця мне патрэбны
Родны край і родны дом
Бог у сэрцы, сонца ў небе
І сланечнік пад акном

Хай змывае пыл дарожны
Цёплы дождж
Вабіць далеч нас чужая
Ды усё ж
Я трымаюся за гэты мілы кут
Мне так вольна і шчасліва
Толькі тут
Слушать
Скачать mp3
0

Комментарии

Комментариев пока нет
Player
×
Song coverSong cover

Song coverSong cover

Текущий плейлист
Song cover