layout
Верасовы мёд (Live ў Маладзечна) - Дрозды
Трек

Дрозды - Верасовы мёд (Live ў Маладзечна)

Текст песни 
Текст песни: Быццам усё было ўчора
Маладыя бацька з мацi
Мы спявалі на вячорках
Было свята ў кожнай хаце
Мы з табой лічылі зоркі
І да раніцы блукалі
Засталася памяць толькі
Не павернеш у тыя далі

А верасовы мёд
Забыць мне не дае
Радзімы мой куток
Што вабіць зноў мяне
Зрабіў тут першы крок
Хай шмат гадоў мiне
А верасовы мёд
Так грэе сэрца мне

Заквітнеў духмяны верас
І пчала нектар збірае
Карані забыць нам нельга
Там анёл засцерагае
Як рака з крыніцы б'ецца
Шлях жыццёвы пачынае
Так і носім мы ў сэрцы
Той куток, што нас чакае

А верасовы мёд
Забыць мне не дае
Радзімы мой куток
Што вабіць зноў мяне
Зрабіў тут першы крок
Хай шмат гадоў мiне
А верасовы мёд
Так грэе сэрца мне
Слушать
Скачать mp3
0

Комментарии

Комментариев пока нет
Player
×
Song coverSong cover

Song coverSong cover

Текущий плейлист
Song cover