layout
Зоркі (Live ў Маладзечна) - Дрозды
Трек

Дрозды - Зоркі (Live ў Маладзечна)

Текст песни 
Текст песни: Рака ў цёмным лесе празрыста-студзёная
Вярба над ракой да вады нахілёная
Нябёсаў кілІм над лугамі-палеткамі
Расквечаны зорамі, зорамі-кветкамі
А зоры ў затоцы квітнеюць лілеямі
Пад плынню рачной выгінаюцца феямі
Пятляе рака ў цёмным лесе да раніцы
А сэрца з грудзей маіх рвецца у паніцы

Раз, два, тры, чатыры, пяць
Зоркі падаюць, ляцяць
На палі, на сенажаць
На узгоркі
Буду я іх сабіраць
Каб табе падараваць
Раз, два, тры, чатыры, пяць
Зоры-зоркі

Чароўная ноч растаЕ жоўтай поўняю
Узмахам вясла і журбой невымоўнаю
Туман па-над сцежкай здаецца кудзеляю
Слязінка – расой, а усмешка – надзеяю
Што зоры не ўсе на зямлю асыпаюцца
Што словы мае цеплынёй адклікаюцца
Што зноў будзе ноч не такая кароткая
Што ты прыплывеш да мяне белай плоткаю

Раз, два, тры, чатыры, пяць
Зоркі падаюць, ляцяць
На палі, на сенажаць
На узгоркі
Буду я іх сабіраць
Каб табе падараваць
Раз, два, тры, чатыры, пяць
Зоры-зоркі
Слушать
Скачать mp3
0

Комментарии

Комментариев пока нет
Player
×
Song coverSong cover

Song coverSong cover

Текущий плейлист
Song cover